Фронтмэн Kiss стаў мастаком

Франтмэн гурта Kiss Пол Стэнлі рыхтуецца здзівіць публіку сваімі мастацкімі здольнасцямі.
22 ліпеня ў адной з галерэй Шаўмбургу, што знаходзіцца ў штаце Ілінойс, адкрыецца выстава карцін аўтарства "Чалавека-зоркі" — менавіта пад такой маскай выступаў Стэнлі ў складзе Kiss. Як высветлілася, Пол піша партрэты і абстрактныя карціны ўже некалькі год, але толькі зараз гатовы прадэманстраваць іх грамадству.

Як прызнаўся сам рокер, “вялікая колькасць людзей ужо купілі карціны. І калі б не давялося займацца чымсьці акрамя мастацтва, то пра такі поспех можна было б толькі марыць”. Дадам, што пасля Шаўмбургау экспазіцыя рушыць яшчэ ў 12 гарадоў Злучаных Штатаў.

Нагадаю, што гэтым жа летам і сам Пол Стэнлі будзе ездзіць па Амерыцы з новым, другім па ліку, сольным альбомам «Love To Win».

Фота: www.livefromthepit.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі