Фрыстайліст Аляксей Грышын патлумачыў, чаму прадае алімпійскія медалі
Вядомы беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын патлумачыў у каментары TUT.by, чаму прадае алімпійскія медалі. Яны з'явіліся на адным з амерыканскіх анлайн-аукцыёнаў. Гэта — золата Алімпіяды ў Ванкуверы 2010 года (першы залаты медаль Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях) і бронза Солт-Лейк-Сіці 2002-га. "Так, медалі насамрэч выстаўленыя на аукцыён, — кажа Грышын. — Прычына — адзін мой блізкі чалавек чакае сур'ёзную аперацыю і патрэбны вельмі вялікія грошы. Іншай магчымасці дапамагчы яму, акрамя як прадаць медалі, у мяне, на жаль, цяпер няма".
Аляксей падкрэсліў, што ўсе грошы, атрыманыя ад продажу алімпійскіх узнагарод (верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч долараў), пойдуць на лячэнне. Ён кажа, што не хацеў піярыцца на гэтай дапамозе, але інфармацыя ўсё ж трапіла ў СМІ.
"Для мяне жыццё чалавека важнейшае за медаль, — кажа Аляксей Грышын. — Медаль гэта толькі метал".
Некалькі гадоў медалі фрыстайліста былі на выставе ў музеі беларускай дзяржаўнасці ў Мінску. Дарэчы, яшчэ ў 2010-м з'явілася інфармацыя пра продаж залатога медаля Грышына, але ён заявіў, што гэта падробка.