Фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету ў Іспаніі
Фрыстайліст Антон Кушнір прапусціць чэмпіянат свету ў Іспаніі. З-за праблем са спіной спартсмен вырашыў датэрмінова закончыць сезон, паведамляе БЕЛТА. Раней ён не прыняў удзел у этапах Кубка свету ў Раўбічах і ў Маскве. У агульным заліку фрыстайліст набраў 308 ачкоў і заняў трэцяе месца.
Кушніру 32 гады. Ён — алімпійскі чэмпіён Сочы-2014.
Фота: БЕЛТА