Футбаліст Леанід Ковель мусіць адначасова гуляць у Расіі і ва Украіне
Новае развіццё атрымала скандальная гісторыя, звязаная з прэтэнзіямі львоўскага клуба “Карпаты” да беларускага футбаліста Леаніда Ковеля. Высветлілася, што ён мае два дзеючых кантракты – з “Карпатамі” і
расійскім “Сатурнам” з Раменскага. Пра гэта заявіў агент футбаліста
Аляксандр Кулішэвіч. Паводле яго словаў, Міжнародная федэрацыя футбола
мусіць вырашыць, гульцом якога клуба з’яўляецца Ковель.
Нагадаем, футбаліст мінскага “Дынама” Леанід Ковель у лютым 2007-га быў перададзены ў арэнду “Карапатам” да канца года. Украінскі бок заплаціў 70 тысяч долараў, а пасля пералічыў яшчэ 430 тысяч долараў, каб выкупіць трансфер Ковеля.
“Карпаты” перакананыя, што беларус ужо іх “уласнасць”, але мінскае “Дынама” заяўляе, што толькі напалову і спрабуе вярнуць назад 430 тысяч долараў.
Тым часам сам Ковель з’ехаў гуляць у Расію. Аказваецца, ён “не зразумеў” што падпісаў чатырохгадовы кантракт з украінскім клубам, а футбольнага агента побач не было.
БелаПАН