Футбалісты БАТЭ паўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі

Клуб БАТЭ разам з барысаўскай раённай газетай "Адзінства" правёў дабрачынную акцыю "Спяшыце рабіць дабро" - падарункі атрымала шматдзетная сям'я Касцюковічаў. Гульцы БАТЭ Ігар Стасевіч і Анры Хагуш разам з журналістамі накіраваліся ў вёску Малая Ухалода, у госці да сям'і Ніны Яўгеньеўны Касцюковіч, якая выхоўвае 9 прыёмных дзяцей. Удзельнікі акцыі ўручылі сям'і набыты на асабістыя сродкі футбалістаў тэлевізар "Samsung", сувенірную прадукцыю ФК БАТЭ, цацкі і цукеркі. Дзеці ж наладзілі гасцям імправізаваны канцэрт: спявалі, танчылі, чыталі вершы, ігралі на музычных інструментах.

На развітанне Касцюковічы-малодшыя падаравалі гульцам БАТЭ свае малюнкі на футбольную тэматыку і сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі