Футбалісты БАТЭ прыбылі ў Турын, заўтра матч з "Ювентусам"

Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі трэніровачны збор у Рыме і ў аўторак прыбылі ў Турын, дзе 10 снежня правядуць апошні матч групавога турніра Лігі чэмпіёнаў супраць "Ювентуса". БЕЛТА нагадвае, што беларуская дружына знаходзіцца ў Італіі з 29 лістапада і акрамя трэніровак згуляла кантрольны матч з клубам другога дывізіёна італьянскага чэмпіянату "Фрозіёне". БАТЭ перамог з лікам 1:0, гол на рахунку Міхаіла Сівакова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі