Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі згулялі ўнічыю з сербамі
У другім туры групавога этапа маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю 0:0 з Сербіяй. Гульня прайшла 19 чэрвеня ў шведскім Мальмё.
У другім матчы групы "А" Італія выйграла ў Швецыі — 2:1. Нагадаем, у першым туры 16 чэрвеня Беларусь прайграла Швецыі — 1:5, а Італія і Сербія разышліся мірам — 0:0.
Становішча каманд: Італія — 4 ачкі (розніца мячоў 2-1), Швецыя — 3 (6-3), Сербія — 2 (0-0), Беларусь — 1 (1-5).
23 чэрвеня Беларусь сустракаецца з Італіяй, а Швецыя — з Сербіяй. У паўфінал выходзяць дзве лепшыя каманды групы, паведамляе БелаПАН.