Футбольная зборная Англіі разграміла каманду Панамы — 6:1

Футбольная зборная Англіі разграміла каманду Панамы — 6:1

Футбольная зборная Англіі разграміла каманду Панамы — 6:1. Пяць мячоў было забіта ўжо ў першым тайме. Хары Кейн стаў аўтарам хет-трыка, праўда, два галы ён забіў з пенальці. Кейн — найлепшы бамбардзір першынства, у яго на рахунку 5 галоў. Зборная Панамы здолела забіць гол прэстыжу (Феліпэ Балой, 78-я хвіліна) і ён стаў гістарычным для яе — першым на чэмпіянатах свету.

Англічане, як і бельгійцы, выйшлі з групы G у плэй-оф чэмпіянату свету. У апошнім туры яны згуляюць паміж сабой.

Футбольная зборная Англіі разграміла каманду Панамы — 6:1

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі