Футбольная зборная Беларусі перадала падарункі дзецям
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Васіль Хамутоўскі і Павел Пласконны, галоўны трэнер Бернд Штанге і намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Міхаіл Вергяенка ў аўторак наведалі дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах.
Дзеці атрымалі ў падарунак разнастайную футбольную атрыбутыку, мячы і амуніцыю. Нагадаем, зараз нацыянальная зборная працягвае падрыхтоўку да адборачнага матча чэмпіянату Еўропы з камандай Румыніі, які адбудзецца ў Мінску 8 верасня.
Мяркуецца, што дабрачынныя акцыі футбалісты і трэнеры галоўнай каманды краіны будуць наладжваць і надалей.
БЕЛТА