Футбольная зборная Беларусі перамагла Арменію ― 3:1

Зборная Беларусі па футболе перамагла ў таварыскім матчы Арменію з лікам 3:1. Усе галы былі забітыя ў другой палове сустрэчы.
Першымі вызначыліся беларусы. Антон Пуціла прымусіў капітуляваць армянскага варатара. Аднак ужо праз хвіліну сапернікі аднавілі раўнавагу. За 16 хвілін да заканчэння Аляксандр Глеб вывеў нашу каманду наперад, а напрыканцы гульні Віталь Радзівонаў паставіў пераможную кропку. Адзначым, сёлета гэта першая гульня беларускай зборнай. Матч прайшоў у Турцыі.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у новай версіі рэйтынгу ФІФА, апублікаванай 3 сакавіка, зборная Беларусі займае 79-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі