Футбольная зборная Штанге на траціну — БАТЭ

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў 19 футбалістаў, якія могуць згуляць у адборачным матчы чэмпіянату свету з камандай Андоры. Нагадаем, гульня пройдзе 6 чэрвеня ў Гродне.
У спіс патрапілі варатары Жаўноў і Верамко, абаронцы Лянцэвіч, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Бардачоў і Вярхоўцаў, паўабаронцы Аляксандр Глеб, Калачоў, Кашэўскі, Рудзік і Стасевіч, нападаючыя Ковель, Кутузаў, Радзівонаў, Блізнюк, Булыга і Карніленка, паведамляе БелаПАН.

З запрошаных для ўдзелу ў матчы футбалістаў 9 гуляюць у чэмпіянаце Беларусі — 7 выступаюць за БАТЭ (да таго ж можна дадаць Генадзя Блізнюка, які пасля вяртання з Нямеччыны застаецца без каманды) і 2 — за "Нафтан". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі