Футбольная зборная Турцыі згуляе з беларусамі і расіянамі ў адзін дзень
Футбольныя зборныя Беларусі і Расіі збіраюцца згуляць таварыскі матч з туркамі у адзін дзень – 26 сакавіка. Прычым, расіяне – у Турцыі, а беларусы – у Мінску… Нагадаем, пра запланаваны спарынг на суботнім паседжанні выканкама
Беларускай федэрацыі футбола паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай
футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге.
Аднак расійскае выданне “Советский спорт” інфармуе, што на той жа дзень запланаваная і гульня зборнай Расіі. Нібыта, дамоўленасць пра спарынг была дасягнута паміж РФС і федэрацыяй футбола Турцыі яшчэ да лёсавання Еўра-2008. Цяпер расіяне чакаюць афіцыйнага пацверджання.
Таксама з’явілася інфармацыя, што і ўкраінская зборная збіраецца згуляць з туркамі і таксама ў сакавіку.