Футбольны клуб МТЗ-РІПА афіцыйна стаў "Партызанам"
З гэтага года клуб МТЗ-РІПА будзе гуляць пад новай назвай — "Партызан". Клуб зменіць лагатып і афармленне сайта, а вось форма застанецца ранейшай афарбоўкі — чырвона-белай Як будзе выглядаць новы лагатып, кіраўніцтва клуба пакуль не думала. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар клуба Людас Румбуціс.
Румбуціс: "Давайце спачатку мы зробім усё юрыдычна, а потым будзем звяртацца да тых, хто зрабіў нам ранейшы лагатып. Мы не думалі канкрэтна, як ён будзе выглядаць. Аб тым, што яго трэба будзе мяняць, мы, вядома, думалі".
Фота: "Комсомольская правда в Беларуси"