Футбольны "Кубак Свабоды" памяці Карпенкі перанесены на жнівень
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст АГП Ігар Шынкарык. Па яго словах, традыцыйны турнір перанесены на 2 тыдні - на 7 жніўня. Прычынай для пераносу, па словах Шынкарыка, сталі арганізацыйныя праблемы.
Шынкарык: "Усе былі недзе ў раз'ездах, у адпачынку. Напрыклад, капітан каманды БАЖу Юры Пацёмкін толькі выйшаў з адпачынку. У камандзе камуністаў таксама былі людзі ў адпачынку... Мы ўдваіх з капітанам каманды БНФ Сяргеем Мудрачэнкам не маглі вырашаць за ўсіх пытанні".
Акрамя таго, па словах Шынкарыка, пад увагу бралі і спякоту, якая стаіць гэтымі днямі ў Беларусі. Цэлы дзень гуляць у футбол такой спёкай - проста немагчыма.
Нагадаем, што традыцыйна "Кубак Свабоды" ладзіцца на Дзень незалежнасці 27 ліпеня. Удзел у ім прымаюць каманды апазіцыйных партыяў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў.