Футбольны матч Беларусь—Казахстан пройдзе ў Брэсце

Адборачны матч чэмпіянату свету па футболе Беларусь—Казахстан, запланаваны на 10 кастрычніка, пройдзе ў Брэсце. Гэта Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе федэрацыі футболу. Матчы з не самымі рэйтынгавымі сапернікамі, да якіх можна аднесці і Казахстан, як правіла, не выклікаюць ажыятажу ў сталічных  аматараў футболу. Да таго ж, у кастрычніку ў Мінск завітаюць англійскі "Эвертан" і грэцкі АЕК, з якімі ў Лізе Еўропы будзе гуляць БАТЭ. Гэтыя паядынкі, відаць па ўсім, адцягнуць увагу ад, па сутнасці, таварыскай  гульні зборнай.

Да гэтага нацыянальная каманда Беларусі па-за межамі сталіцы праводзіла матчы ў Віцебску, Гомелі і Гродне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі