Футбольныя клубы МТЗ-РІПА і "Нёман" атрымалі ліцэнзіі на сезон 2009 года
Футбольныя клубы вышэйшай лігі МТЗ-РІПА (Мінск) і "Нёман" (Гродна) атрымалі ліцэнзіі на сезон 2009 года. Гэта дае ім права выступіць у чэмпіянаце краіны і клубных спаборніцтвах УЕФА ў сезоне 2009/2010 гадоў. Раней гэтым клубам было адмоўлена ў ліцэнзіях у сувязі з няпоўным выкананнем патрабаванняў сістэмы ліцэнзавання. МТЗ-РІПА не прайшоў ліцэнзаванне па фінансавым крытэры (запазычанасць па зарплаце), "Нёман" — па кадравым (дэ-юрэ адсутнічаў кіраўнік клуба).
Футбольны чэмпіянат стартуе 4 красавіка. У мінулым сезоне МТЗ-РІПА заняў трэцяе месца, "Нёман" — 12-е.
БелаПАН
Футбольны чэмпіянат стартуе 4 красавіка. У мінулым сезоне МТЗ-РІПА заняў трэцяе месца, "Нёман" — 12-е.
БелаПАН