Фядыніч: Пасля ператрусу праца прафсаюза паралізаваная

Сённяшні ператрус у мінскім офісе незалежнага прафсаюзу РЭП скончыўся канфіскацыяй ўсіх кампутараў, электронных носьбітаў інфармацыі, а таксама часткі дакументаў.  Як паведаміў Praca-by.info старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, у пастанове на ператрус паказвалася, што паводле аператыўнай інфармацыі ў офісе могуць знаходзіцца прылады злачынства, дакументы і каштоўнасці, якія маюць дачыненне да расследавання справы аб масавых беспарадках. "Ператрус вялі вельмі старанна. Перагледзелі ўсе дакументы, кнігі, відэа матэрыялы ва ўсіх кабінетах, шафах, шуфлядках. Усе кампутары да аднаго забралі. Праца прафсаюза цяпер паралізаваная цалкам. Мы спыталі, як жа цяпер працаваць? А яны кажуць:"Вы грамадзянскую супольнасць папрасіце, яна вам кампутары прынясе", — распавёў Фядыніч.

Прафсаюз мае намер паінфармаваць міжнародную супольнасць аб супрацьпраўных дзеяннях уладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі