G7 будзе падтрымліваць Украіну да перамогі

G7 будзе падтрымліваць Украіну да перамогі

G7 будзе падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе з расійскай агрэсіяй столькі, колькі спатрэбіцца. Лідары вядучых краін дэмакратычнага свету на саміце ў Германіі прынялі адпаведную заяву.

"Мы працягнем падтрымліваць і ўзмацняць эканамічны і палітычны ціск на рэжым прэзідэнта Пуціна і ягоных памагатых у Беларусі, пазбаўляючы тым самым Расію эканамічных сродкаў на вядзенне агрэсіўнай вайны супраць Украіны, будзем і далей разам прымяняць адрасныя санкцыі столькі, колькі будзе неабходна, дзейнічаючы ва ўнісон на кожным этапе", — цытуе дакумент "Бі-Бі-Сі".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з удзельнікамі саміта па відэасувязі. Ён папрасіў саюзнікаў паскорыць і павялічыць пастаўкі цяжкіх узбраенняў. Каб Украіна змагла скончыць вайну да зімы, адзначыў Зяленскі.

G7 аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Германію, Італію, Канаду, ЗША, Францыю і Японію. У самітах удзельнічае кіраўніцтва Еўракамісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі