ГА БНФ “Адраджэнне” атрымала папярэджанне ад Мінюста
Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне грамадскаму аб’яднанню БНФ “Адраджэнне”, паведамляе сайт Хартыі’97. Фармальная падстава для папярэджання — нейкая жыхарка Бабруйска паскардзілася, што яе вылучылі ў склад выбарчай камісіі ад Магілёўскай абласной арганізацыі ГА БНФ «Адраджэнне» без яе згоды. Сябры аб’яднання лічаць, што гэты выпадак — свядомая правакацыя ўладаў. Такім чынам робіцца спроба зачысціць грамадска-палітычнае поле і ўзмацніць ціск на дэмакратычны рух напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.