Галава WikiLeaks — рок-зорка году

На думку рэдакцыі выдання, кіраўнік скандальнага сайту за 12 месяцаў 2010 года ў поўнай ступені ўвасабляе сабой панятак "рок-н-рол". Адзін з аргументаў — "ашаламляльнае" падабенства паміж заснавальнікам WikiLeaks і персананам Дэвіда Боўі з фільму 1976 года "The Man Who Fell On Earth". На вокладцы часопісу Асанж называецца "чалавекам, які выпаў на Зямлю з сусветнай Сеткі". Яму таксама прысвечаны матэрыял пад назвай "Каўбой з гіперпрасторы".

Вобраз Асанжа, на думку рэдакцыі выдання, уяўляе сабой найлепшае ўвасабленне "злодзея" у Сусветным павуцінні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі