Галівудскія знакамітасці ўпрыгожылі палотны Рубенса, Рафаэля, Ван Гога

На карцінах сусветна вядомых мастакоў з'явіліся твары самых папулярных галівудскіх знакамітасцяў. Пры дапамозе камп'ютарных тэхналогій атрымалася стварыць галерэю, замяніўшы намаляваных на палотнах людзей персанажамі сучаснай свецкай хронікі.

Асабліва гарманічна глядзіцца актрыса Ніколь Кідман на палатне Піцера Паўля Рубенса "Саламяны капялюшык". Футбаліст Дэвід Бэкхэм і яго жонка Вікторыя з'явіліся аголенымі на класічнай працы мастака Луі Жана Франсуа Лагрэнэ.

Галівудская актрыса Анджаліна Джолі паўстае аголенай на палатне Эміля Вернона "Сярод колераў", а Наталі Портман прымярала выяву Мадоны Грандука на карціне Рафаэля.

Моцны арэшак Брус Уіліс стаў, на думку аўтараў галерэі, падобным да мастака Вінцэнта Ван Гога і замяніў яго на класічным аўтапартрэце. Джулія Робертс асабліва атрымалася ў карціне мастачкі Сафі Андэрсан.

Элвіса Прэслі практычна немагчыма адрозніць ад Пола Лемойна на партрэце мастака Жана Аўгустына. А гледзячы на два варыянты карціны "Скалалаз" праўнука Зігмунда Фройда, графіка Люсіяна Фройда, наогул складана знайсці розніцу, аднак рысы твару аднаго з намаляваных мужчын нагадваюць Сільвестра Сталлоне.

Акцёр Джэк Нікалсан выглядае вельмі шаноўным спадаром на палатне Эварда Хупера, а сівы Шон Конэры з'яўляецца на партрэце, на якім выбітны мексіканскі жывапісец-фундаменталіст Дыега Рывера намаляваў свайго калегу, вядомага іспанскага мастака Хуана Міро.

Акцёр Том Круз дэманструе свае камерцыйныя навыкі на палатне французскага жывапісца Жэрома Жана Лявона "Гандляр шкурамі з Каіра".

Фота: www.korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі