Галоўную ролю ў новым фільме Таранціны выканае порна-зорка

Квенцін Таранціна разглядае порнаактрысу Тэру Патрык на ролю ў рымэйку чорна-белага эратычнага трылера "Хутчэй, кіска! Забі! Забі!", зробленага рэжысёрам Расам Мэерам, паведамляе The New York Post.
Калі кандыдатура Патрык будзе падтрыманая, то ёй дастанецца роля, якую ў фільме 66-га года выканала актрыса Тура Сатана.

Раней пра тое, што адным з наступных фільмаў Таранціны будзе рымейк трылера Мэера, паведамляла аўтарытэтнае выданне Variety, аднак рэжысёр афіцыйна гэтага пакуль так і не пацвердзіў.

Па сюжэце фільма "Хутчэй, кіска! Забі! Забі!" тры танцоркі-лесбіянкі адпраўляюцца ў пустыню, дзе ладзяць гонкі на аўтамабілях. Там яны сустракаюць юнака і яго сяброўку, якія, паспрачаўшыся з дзяўчатамі, прайграюць заезд. Тады танцоркі забіваюць хлопца, а яго дзяўчыну бяруць у закладніцы.

Раней Variety пісала, што Таранціна можа запрасіць здымацца ў ролі танцорак Кім Кардашан, сяброўку Пэрыс Хілтан, Еву Мэндэс і Брытні Спірс.

Цяпер Таранціна працуе над карцінай "Inglorious Bastards" ("Ганебныя падонкі"), якая будзе складацца з дзвюх частак. Стужка будзе збольшага рымейкам італьянскага фільма Энцо Кастэлары 1978 года пра амерыканскіх зняволеных, якіх адпраўляюць скрасці ў немцаў ракету Фаў-2.

Рэжысёр плануе прадставіць свой фільм на кінафэсце ў Канах ужо ў 2009 годзе. Апошнім, пятым па ліку фільмам Таранціны, стала карціна "Доказ смерці" ("Death Proof").

Фота: movies.about.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі