Галоўны гадзіннік Нарвегіі цяпер грае песню Аляксандра Рыбака
Галоўны гадзіннік Нарвегіі, размешчаны на вежы ратушы ў Осла, цяпер шэсць разоў за суткі вызвоньвае мелодыю песні "Fairytale", якая прынесла краіне перамогу на "Еўрабачанні".
Гэта будзе працягвацца цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў. Сталічныя жыхары, якія прывыклі да класічнага рэпертуару, падтрымліваюць гэтую ініцыятыву, паколькі "казачная песня" Аляксандра Рыбака стала практычна другім гімнам краіны.
Акрамя таго, напярэдадні гэту песню выконвалі нават студэнцкія і школьныя калоны, ідучы па галоўнай вуліцы Осла Карл Юхан падчас Нацыянальнага дня 17 траўня, калі па традыцыі выконваецца гімн Нарвегіі, паведамляе БЕЛТА.