Галоўны рэдактар "Прессбола" звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
З адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі як да кіраўніка краіны і прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта звярнуўся галоўны рэдактар вядучай беларускай спартыўнай газеты "Прессбол" Уладзімір Беражкоў. Нагадаем, напярэдадні выканкам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта
пазбавіў недзяржаўнае выданне акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у
Пекіне.
У лісце Беражкова адзначаецца, што для такога рашэння не было ніякіх падставаў і газету пакаралі за крытыку. У інтэрв'ю БелаПАН галоўны рэдактар газеты назваў пазбаўленне акрэдытацыі "подлай помстай".
Цяпер ён спадзяецца толькі на дапамогу кіраўніка дзяржавы. Дарэчы, падобная гісторыя ўжо здаралася з газетай у 2000 годзе, і тады менавіта Лукашэнка дапамог "Прессболу" атрымаць акрэдытацыю на Алімпіядзе.