Галоўны трэнер "Зеніта": Лік у матчы з БАТЭ немагчыма прадказаць

Галоўны трэнер пецярбургскага "Зеніта" Дзік Адвакат лічыць, што заўтрашні матч адборачнага тура Лігі чэмпіёнаў з барысаўскім БАТЭ будзе зацятым і цяжкім для яго гульцоў. Як ён паведаміў на перадматчай прэс-канферэнцыі ў панядзелак, канчатковы лік у матчы з БАТЭ немагчыма прадказаць.  "БАТЭ - хуткая каманда, якая зацята працуе і любіць атакаваць. У гэтым мы з імі падобныя. "Зеніту" заўтра давядзецца выбраць больш закрытую тактыку, пераважна гуляць ад абароны", - адзначыў галандскі трэнер. Таму Адвакат будзе нацэльваць сваю каманду не на прыгожы, а на выніковы футбол, паведамляе bia-news.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі