“Гамбург” задаволены беларускім футбалістам Антонам Пуцілам
Журналісты нямецкага таблоіда "Bild" працягваюць уважліва сачыць за тым, як адбываецца адаптацыя паўабаронцы маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе Антона Пуцілы ў "Гамбургу".
На наступны дзень пасля кантрольнага паядынку з дацкім клубам "Мідт’юланд", які завяршыўся перамогай "Гамбурга" — 2:0, нямецкія журналісты наведалі трэніроўку аднаго з лідэраў бундэслігі.
На іх думку, Пуціла ўжо цалкам асвоіўся ў новым клубе. Дэбют беларуса ў афіцыйным матчы за нямецкую каманду можна чакаць 30 студзеня, калі "Гамбург" у паядынку 1/8 фінала Кубка Нямеччыны згуляе ў Эсэне з мясцовым "Рот-Вайсам", які выступае ў другой лізе.
“Салідарнасць”