Гамяльчанцы выставілі абвінавачванне ў забойстве ўласных дзяцей
Хлопчык і дзяўчынка патанулі ў ванне.
25-гадовай адзінокай маці з Гомеля выставілі абвінавачанне ў забойстве ўласных дзяцей. Папярэдняе расследаванне трагедыі выявіла новыя падрабязнасці справы — цяпер следчыя схіляюцца да таго, што жанчына спрычынілася да забойства не толькі свайго трохгадовага сына, але і 11-месячнай дачкі.
Нагадаем, што раніцай 8 красавіка жанчына сама паведаміла ў міліцыю пра гібель сваіх малых дзяцей. Іх целы праваахоўнікі знайшлі ў кватэры. Крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства заведама малалетняга".
Паводле Следчага камітэту, дзеці памерлі ад утаплення.
Праведзены шэраг следчых дзеянняў, у тым ліку допыты сведкаў, следчы эксперымент з удзелам падазраванай, пасля чаго адзінокай маці і выставілі абвінавачанне. Жанчына ўзятая пад варту.
Фота: сацыяльныя сеткі