Гамяльчане выбіраюць, што глядзець пад Новы год у кінатэатрах

Гомельскі кінавідэапракат распачаў акцыю "Абяры свой фільм".  Такім чынам, гледачы Гомеля і Гомельскай вобласці змогуць паўдзельнічаць у выбары рэпертуару пераднавагодняга і навагодняга пракату кінатэатраў абласнога цэнтра. У спісе прапанаваных стужак беларускім фільмам месца не знайшлося. На афіцыйным сайце  КУП "Гомелькінавідэапракат", дзе і праходзіць галасаванне,  шэсць з дванаццаці стужак прадстаўлены ЗША, пяць – Расіяй, і адна –  італьянскім кінематографам.

Галасаванне на сайце будзе працягвацца да 25 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі