Гамяльчанка пажадала "Водаканалу" ўзарвацца — тыя выклікалі сапёраў
У выніку гомельская вуліца Малайчука была перакрытая.
18 чэрвеня гамельчукі сутыкнуліся з нечаканым закрыццём адной з гарадскіх вуліц. Як піша сайт odsgomel.org, перакрылі рух транспарту на вуліцы Малайчука ад Савецкай да Юбілейнай. Даішнікі накіроўвалі аўтамабілі і маршруткі ў аб'езд па вуліцы Шылава.
У сацсетках нават з'явіліся паведамленні, што да будынка "Водаканала" пад'ехала група размініравання.
Высветлілася, што пярэпалах у горадзе выклікала раз'юшаная пенсіянерка. Жанчына вяла напружаныя тэлефонныя перамовы з "Водаканалам" і, раззлаваўшыся, пажадала прадпрыемству "падарвацца", пасля чаго павесіла слухаўку.
Дыспетчар "Водаканала" перадала гэтыя словы кіраўніцтву. Начальства, у сваю чаргу, паведаміла пра "выбух" у міліцыю.
Ніякага выбуховага прыстасавання ў будынку не знайшлі. Пакуль невядома, ці панясе пенсіянерка якую-небудзь адказнасць за свае неабдуманыя словы.
Нагадаем, што ў 2014 годзе на 9 гадоў узмоцненага рэжыму асудзілі мужчыну, які нібыта дасылаў з метро sms-паведамленне пра бомбу.
SMS-мінёр атрымаў 9 гадоў. З прысудам не згодная… “пацярпелая” (фота)
Фота — nikinform.com