Гамяльчанка спрабавала адабраць самакат у дзіцяці

На 49-гадовую гамяльчанку міліцыянты пачалі крымінальную справу за рабаванне. Сярод белага дня яна спрабавала адабраць самакат у малой дзяўчынкі. Па звестках БелаПАН, у міліцыю звярнулася 33-гадовая гамяльчанка. Яна паведаміла, што на вуліцы Савецкай невядомая жанчына спрабавала забраць самакат у яе непаўналетняй дачкі.

Міліцыянты выявілі, што злачынства здзейсніла непрацуючая жыхарка Гомелю. Матывы яе дзеянняў пакуль невядомыя. Зламысніцы цяпер пагражае ад штрафу да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі