Ганцавіцкія жанчыны асуджаныя на 54 гады за 90 мільёнаў рублёў

Суд Ганцавіцкага раёна асудзіў 12 былых супрацоўніц “Райспажыўсаюза”.  “За злачынныя дзеянні, здзейсненыя групай асоб і крадзёж у асабліва вялікіх памерах” чатыры жанчыны атрымалі па 7-мі гадоў пазбаўлення волі, адна – да 6-ці гадоў, пяць – да 4-х, дзве – да абмежавання волі. Сем асуджаных жанчын, якія дагэтуль былі пад падпіскай аб нявыездзе, былі ўзятыя пад варту ў зале суда.

Нагадаем, працуючы ў “Райспажыўсаюзе”, кабеты, злоўжываючы службовым становішчам, скралі 90 мільёнаў рублёў. Абвінавачаныя і іх адвакаты збіраюцца абскардзіць рашэнне суда ў Брэсцкім абласным судзе.  

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі