Гандбаліст Сяргей Гарбок адмовіўся выступаць за зборную Беларусі
Гандбаліст Сяргей Гарбок адмовіўся выступаць за зборную Беларусі. Пра гэта 5 студзеня паведаміў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандболу (БФГ) Іван Семяненя. Па яго словах, БФГ атрымала тэлеграму ад гандбаліста. Спасылаючыся на сямейныя акалічнасці, Гарбок адмовіўся ад выступаў за нацыянальную каманду. У тэлеграме спартовец выказаў надзею, што гэта рашэнне будзе насіць часовы характар.
З перамоваў кіраўніка БФГ Уладзіміра Канаплёва з Гарбаком высветлілася, што гандбаліст адмовіўся ад выступу за зборную, каб дапамагчы сваёй жонцы ў выхаванні дзяўчатак-тройнятак, якія нарадзіліся ў канцы мінулага года.
Па словах Семянені, федэрацыя гатовая аказаць гандбалісту ўсю неабходную дапамогу і пайсці фактычна на любыя ўмовы. "З боку федэрацыі робіцца ўсё магчымае, каб Гарбок згуляў за нацыянальную зборную ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету на Кіпры з 15 па 17 студзеня", — перадае БелаПАН словы намесніка старшыні федэрацыі.
Калі на ўдзел Гарбака ў кваліфікацыі яшчэ застаюцца прывідныя шанцы, то гулец іспанскай "Барселоны" Сяргей Рутэнка ўжо дакладна не зможа дапамагчы зборнай. Як растлумачыў гандбаліст на прэс-канферэнцыі, ён спадзяваўся далучыцца да каманды адразу пасля Новага года, аднак трохгадовы карантын з часу яго выступу за зборную Славеніі заканчваецца толькі ў лютым. Такім чынам Рутэнка зможа дапамагчы зборнай толькі ў плэй-оф чэмпіянату свету, калі зборная праб'ецца туды па выніках кваліфікацыі.
Кваліфікацыйны турнір чэмпіянату свету 2011 года для нашых спартоўцаў пачнецца 15 студзеня матчам з камандай Кіпра. На наступны дзень сапернікам будзе зборная Фарэрскіх выспаў, а 17 студзеня зборная Беларусі сустрэнецца з галоўным канкурэнтам за адзіную пуцёўку ў плэй-оф — камандай Швейцарыі.