Гандбалісткі сталічнага БНТУ заваявалі Кубак Беларусі

Гандбалісткі сталічнага БНТУ сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі, як паведамляе БЕЛТА. 25 красавіка ў паўторным матчы фінальнай серыі ў сталічным спорткомплексе "Дынама" падапечныя Канстанціна Шараварава абыгралі "Гараднічанку" (Гродна) з лікам 27:24. У першай гульні гэтых камандаў 22 красавіка ў Гродне гаспадыні ўзялі верх з мінімальнай перавагай 28:27.

Фінальныя матчы мужчынскага кубкавага розыгрышу паміж сталічнымі дынамаўцамі і Брэсцкім гандбольным клубам імя Мяшкова адбудуцца 29 красавіка (у Мінску) і 3 траўня (у Брэсце).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі