Гандбол: Немцы перамаглі беларусаў, браты Клімаўцы аказаліся ў цэнтры ўвагі

З паражэння стартавала на чэмпіянаце Еўропы па гандболе ў Нарвегіі мужчынская зборная Беларусі. Нашыя землякі саступілі чэмпіёнам свету - немцам з лікам 26:34. 
Практычна роўная гульня была толькі ў першым тайме, калі беларусы часам нават дамінавалі і скарачалі разрыў у ліку да мінімума.

Адзначым, што сапраўднай падзеяй матчу стала спаборніцтва двух братоў – Андрэя і Уладзіміра Клімаўцоў. Першы ў апошнія гады гуляе за зборную Нямеччыны, а другі – за каманду Беларусі.

Наступную гульню беларусы правядуць у суботу, калі сустрэнуцца з іспанцамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі