Гандбольная зборная Беларусі сыграла ўнічыю з Босніяй і Герцэгавінай
Матч праходзіў на “Чыжоўка-Арэне” і скончыўся з лікам 25-25.
Зборныя сустракаліся ў кваліфікацыі Еўра-2016. Гульня з баснійцамі была першай для беларусаў. У адной групе з намі акрамя іх гуляюць яшчэ зборныя Даніі і Літвы.