Гандляра “спайсам” асудзілі на 8 год

На 8 год пазбаўлення волі асудзілі 25-гадовага студэнта адной з мінскіх вну, які займаўся гандлем “спайсам”, паведамляе сайт Мінскай гарадской міліцыі. У маладога чалавека знайшлі 5 грамаў гэтай курыльнай сумесі, яка ўтрымлівае асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Хлопец сам захапляўся “спайсам” і прадаваў яго іншым. 1 грам каштаваў 30-40 тысяч рублёў. Пакупнікоў ён знаходзіў праз інтэрнэт. Там жа ж ён адшукаў і сертыфікат якасці на курыльнай сумесі, якая не мела ў сваім складзе псіхатропаў. Гэты сертыфікат ён паказваў пакупнікам і не казаў, што сумесь, якую ён прадае, мае небяспечнае рэчыва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі