Гандлёвы Цэнтр “Сталіца” працяла “Маланка-Orkiestra”. Фотарэпартаж.

24 студзеня ў Гандлёвым цэнтры “Сталіца” адбылося нешта незвычайнае: вакол круглай пляцоўкі, што на першым узроўні, сабраўся натоўп людзей. Два вышэйшыя ўзроўні таксама ламіліся ад цікаўных. І, як выявілася, справа была зусім не ў зімовых зніжках, а ў музыцы. Так, Гандлёвы цэнтр “Сталіца” вырашыў набыць яшчэ адзін статус — культурна-забаўляльны. Дзеля таго, каб пакупнікам было весялей купляць розныя рэчы, адміністрацыя цэнтра пачала арганізоўваць невялічкія канцэрты штотыдзень. Гэтым разам гледачы танчылі пад музыку новага праекту цяпер ужо тэатра “Нагуаль”, які называецца “Маланка- orkiestra”.











































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі