Ганна Семяновіч хоча згуляць у хакей з прэзідэнтам

Ганна Семяновіч збіраецца прапанаваць хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі пазмагацца з камандай "Ледніковага перыяду". Па словах расійскай фігурысткі, спявачкі і актрысы, падчас гастроляў праекту "Ледніковы перыяд" часам арганізуюцца таварыскія хакейныя матчы з мясцовымі камандамі. Чаму б тады не скарыстацца гэтым досведам у Беларусі? Ганна Семяновіч прыляцела ў Мінск для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці спартовага комплексу "Мінск-Арэна", якое адбудзецца 30 студзеня. Разам са сваім партнёрам па праекце "Ледніковы перыяд" Вадзімам Калганавым яна выступіць падчас эстраднага шоў перад пачаткам "Матчу зорак Кантынентальнай хакейнай лігі", паведамляе БелаПАН.

Таксама Ганна Семяновіч не супраць выступіць на наступным "Еўрабачанні" ад Беларусі. "Вы прапаноўвайце — я падумаю", — сказала Семяновіч на прэс-канферэнцыі 30 студзеня ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі