Гарадская электрычка адкрыецца для мінчукоў у чэрвені
22 сакавіка адбылася прэзентацыя новага для Беларусі віду грамадскага транспарта — гарадской электрычкі швейцарскай вытворчасці.
Першых пасажыраў электрацягнік пачне перавозіць у чэрвені па маршруце Мінск — Заслаўе, паведаміў БЕЛТА дырэктар "Беларускай чыгункі" Анатоль Сівак. Квіткі на новую электрычку будуць танней за праезд у маршрутках і даражэй за кошт праезду ў аўтобусах.