Гары Паганяйла згадаў пра “мазаічную псіхапатыю” Лукашэнкі

Вядомы юрыст Гары Паганяйла звярнуўся ў Савет рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з патрабаваннем стварыць спецкамісію па медыцынскім абследаванні Аляксандра Лукашэнкі і пачатку працэдуры яго датэрміновага адхілення ад улады, паведамляе “Беларускі партызан”. Пры гэтым юрыст спасылаецца на высновы лекара-псіхіятра з Гродна Дзмітрыя Шчыгельскага, які амаль 10 год таму паставіў Лукашэнку дыягназ “мазаічная псіхапатыя”. Яго зварот да грамадскасці ў 2001 годзе надрукавалі шэраг недзяржаўных СМІ. Гары Паганяйла таксама звяртае ўвагу на тое, што навукоўцы з расійскага інстытута імя Сербскага публічна пацвердзілі правільнасць і навуковую абгрунтаванасць метадалогіі даследавання Шчыгельскага.

На падставе ўсяго гэтага спадар Паганяйла і прапануе дэпутатам адхіліць Лукашэнку ад улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі