Гарык Сукачоў паліў вадой прыхільнікаў і выканаў свае лепшыя песні

Легендарны расійскі спявак выйшаў на сцэну з насмаркам, за што адразу выбачыўся перад гледачамі, і ў суправаджэнні "Неприкасаемых", колькасць якіх нагадвала невялікі аркестрык.

Ужо з трэцяй песні Гарык "запаліў", і публіка была гатова кінуцца ў танцы. Аднак ускокваць з месцаў чамусьці было забаронена, як і запальваць запальнічкі падчас медлякоў. Толькі на танцполе аматары творчасці Сукачова маглі "адрывацца" напоўніцу.

Падчас канцэрту Гарык Сукачоў спяваў усімі любімыя песні і, як прызнаўся публіцы, песні, якія не выконваў некалькі гадоў.

Ну, а напрыканцы музычнага свята, Гарык паліў сваіх прыхільнікаў вадой, мабыць, каб хуценька прыйшлі ў сябе пасля атрыманага кайфу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі