Гасцініцу "Еўропа" плануецца адкрыць 7 верасня

Афіцыйнае адкрыццё камфартабельнай гасцініцы "Еўропа" запланавана на 7 верасня і прымеркавана да 940-годдзя Мінска. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Асноўны аб'ём прац ужо завершаны, 3 ліпеня 2007 года дзяржкамісія прыняла аб'ект. Цяпер завяршаецца адстройка з мантажом асобных участкаў абсталявання.

Як і яе папярэдніца, цяперашняя "Еўропа" выкананая ў стылі мадэрн. Размяшчаецца яна на гістарычным месцы будынка пачатку ХХ стагоддзя. Знешне гасцініца амаль не адрозніваецца ад аблічча свайго аднайменнага правобразу (толькі мае сем паверхаў).

Да паслуг гасцей 67 нумароў рознай катэгорыі, разлічаных на 118 месцаў. Кожны нумар абсталяваны сістэмай індывідуальнага клімат-кантролю і аўтаномнай сістэмай абагрэву, якая дазваляе рэгуляваць тэмпературу паветра ў памяшканні і гарачай вады ў кранах.

У нумарах ёсць сейф, міні-бар/лядоўня, тэлефон, камп’ютэр, доступ у інтэрнет па сістэме Wi-Fi, спадарожнікавае ТБ. У гасцініцы ёсць рэстаран, 5 бараў, 2 канферэнц-залы, начны клуб, фітнес-цэнтр (з трэнажорнай залай, басейнам, турэцкай лазняй), а таксама падземная стаянка.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі