Гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта недаплаціла бюджэту

Гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта недаплаціла бюджэту

У "чорным спісе" неплацельшчыкаў у бюджэт за першае паўгоддзе 2016 года апынулася Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, піша "Ежедневник". Гэтая структура з'яўляецца самым буйным аператарам камерцыйнай нерухомасці на беларускім рынку.

Упраўленню, створанаму ў 1994 годзе для кіравання адміністрацыйнымі будынкамі на тэрыторыі Беларусі, належаць каля 400 будынкаў і збудаванняў рэспубліканскай уласнасці. У іх лік уваходзяць, напрыклад, Адміністрацыя прэзідэнта, Савет міністраў, Савет бяспекі, КДБ, КДК, міністэрствы, дзяржкамітэты ды інш.

Дарэчы, гэта не адзіны ўладальнік камерцыйнай нерухомасці, які па выніках першага паўгоддзя сутыкнуўся з праблемамі выплат у бюджэт. Паведамляецца, што ў падаткавікоў ёсць прэтэнзіі да такіх кампаніяў, як "ЕўраСтэпГруп" (Green City), "Белмедінфарм" (офісная і жылая нерухомасць), "Мінселка" ( "Журавінка") і г.д.

Па Мінску даўжнікамі перад бюджэтам за першае паўгоддзе лічацца 535 прыватных кампаній і арганізацый і 27 дзяржаўных прадпрыемстваў. Акрамя таго, у "чорным спісе" падатковай лічацца 43 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі