Гаспадарчы суд Мінска ліквідаваў установу "Правы альянс"
Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб ліквідацыі інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс", паведамляе БелаПАН. Як распавёў кіраўнік арганізацыі Юрый Карэтнікаў, Мінгарвыканкам у іску аб пазбаўленні рэгістрацыі спасылаўся на раздрукоўкі з невядомых кіраўніцтву "Правага альянсу" інтэрнэт-сайтаў, у якіх гаварылася, што арганізацыя бярэ ўдзел у палітычнай дзейнасці. Карэтнікаў сцвярджае, што да гэтых сайтаў адносінаў арганізацыя не мае.
Тым не менш, суд пастанавіў пазбавіць арганізацыю афіцыйнай рэгістрацыі ў сувязі з нестатутнай дзейнасцю. Як сцвярджае Карэтнікаў, гэтае рашэнне будзе абскарджана ва ўсіх магчымых інстанцыях.
Тым не менш, суд пастанавіў пазбавіць арганізацыю афіцыйнай рэгістрацыі ў сувязі з нестатутнай дзейнасцю. Як сцвярджае Карэтнікаў, гэтае рашэнне будзе абскарджана ва ўсіх магчымых інстанцыях.