Гаспадары прыватных дамоў у цэнтры Гомеля змагаюцца за сваё жытло
Жыхары прыватных дамоў на вуліцах Кніжнай і Тэльмана ў Гомелі выступаюць супраць таго, каб іх жытло зносілі, паведамляе БелаПАН. Восем дамоў у цэнтры горада хочуць знішчыць дзеля будаўніцтва двух дзевяціпавярховікаў. Ёсць адпаведнае рашэнне гарвыканкаму. Гаспадары дамоў могуць разлічваць на грашовую кампенсацыю, альбо на іншае жытло. Сярод тых, хто трапіў пад знос, — гомельскі апазіцыянер Канстанцін Жукоўскі. Ён хоча адстаяць сваю маёмасць. Колькі год таму ён набыў тут стары драўляны дом, правёў яго рэканструкцыю, уклаў у гэта вялікія грошы. А цяпер бюро тэхнічнай інвентарызацыі ацаніла дом паводле старых дакументаў, калі ён быў яшчэ занядбаны.
Асноўнай праблемай спадар Жукоўскі лічыць тое, што ў Беларусі няма прыватнай уласнасці на зямлю. Таму чалавек не можа жыць там, дзе ён набыў сабе дом.
Асноўнай праблемай спадар Жукоўскі лічыць тое, што ў Беларусі няма прыватнай уласнасці на зямлю. Таму чалавек не можа жыць там, дзе ён набыў сабе дом.