“Гавары праўду!” на Брэстчыне ўшанавала памяць ахвяраў фашыстаў
У Брэсцкай вобласці актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” 12 верасня правялі акцыі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці ахвяраў фашызму. Гэты дзень штогод адзначаюць у другую нядзелю верасня. У Брэсце, Маларыце, Баранавічах, а таксама ў Бярозаўскім і Брэсцкім раёнах актывісты кампаніі ўсклалі кветкі да помнікаў, усталяваных на месцах масавага знішчэння фашыстамі мірных жыхароў. Яны таксама ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Усяго ў акцыі бралі ўдзел болей за 60 чалавек, паведамляе БелаПАН.