Гавел прапануе зрабіць шэнгенскія візы беларусам па 35 еўра
Чэшскія палітыкі на чале з былым прэзідэнтам краіны звярнуліся да аб’яднанай Еўропы з трыма сцэнарамі пабудовы адносін з Мінскам і прапановай панізіць кошт Шэнгена для беларусаў Еўрарадыё здабыла дакумент пад назвай “Як пазбегнуць жалезнай заслоны паміж ЕС і Беларуссю?”, падрыхтаваны польскім Фондам Стэфана Баторыя і чэшскай Асацыяцыяй міжнародных адносінаў. У ім прыводзяцца статыстычныя факты візавых адносін паміж ЕС і Беларуссю.
Еўрарадыё прапануе некаторыя вытрымкі з дакумента, а таксама тры сцэнары магчымых будучых адносін паміж нашай краінай і краінамі Шэнгенскай дамовы.
“Паводле апытанняў NISEPI, толькі 26 % беларускіх грамадзян наведвалі краіны ЕС, уключаючы краіны Балтыі і Польшчу, і 60 % з іх ні разу не сустракалі замежных грамадзян за мінулыя тры гады. Такім чынам, атрымліваецца, што агульная колькасць беларусаў, якія наведалі ЕС, вызначана ніжэй чым 5 % ад усяго насельніцтва Беларусі.
Чэшскія палітыкі упэўнены, што ЕС павінен прыняць неадкладныя меры да дапамогі і лібералізацыі працэдур атрымання візы для беларускіх грамадзян. “Толькі такое дзеянне можа дапамагчы выконваць галоўную мэту палітыкі ЕС да Беларусі, якая павінна спрасціць і ўзмацніць кантакты паміж грамадзянамі і далей дэмакратызаваць гэтую краіну”, - гаворыцца ў дакуменце.
які ажыццяўляецца на гэты момант, з'яўляецца найменш жаданым: ЕС сцвярджае, што прыкладае ўсе намаганні, каб падтрымаць дэмакратызацыю і спрасціць кантакты паміж грамадзянамі, але ў той жа час абмяжоўвае гэтыя кантакты, павялічваючы кошт візы да 60 €. Таксама Ес дае зразумець, што ніякая дапамога ў візавым пытанні не будзе магчымая, пакуль Беларусь не стане дэмакратычнай краінай.
Сцэнар 2
палягае ў тым, каб пачаць перамовы па Дамове аб візавай падтрымцы з існуючым беларускім рэжымам. Гэта праблематычна, таму што гэта дало б гэтаму рэжыму безумоўную законнасць. Да таго ж, гэты рэжым, здаецца, сапраўды не цікавіцца такімі перамовамі, паколькі лічыць, што блізкія кантакты паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС небяспечныя для рэжыма.
Сцэнар 3
Трэці, і адзіны, спосаб пазбегнуць далейшай ізаляцыі Беларусі і яе грамадзян, – прыняць рашэнне аднабакова: паменшыць кошт візы да 35 € для ўсіх беларускіх грамадзян, незалежна ад адносін з уладамі гэтай краіны. Згодна з гэтым сцэнаром чэшскія палітыкі прапануюць не ўлічваць палітычную сітуацыю ў Беларусі, адкрываючы спрошчанай палітыкай магчымасці для звычайных беларусаў”.
Пад зваротам падпісаліся:
Вацлаў Гавел, былы прэзідэнт Чэшскай рэспублікі, сябра чэшскай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь”
Ян Гамачак, старшыня чэшскага парламенту, сябра камітэта па міжнародных зносінах
Анджэй Лішка, чалец парламента, Старшыня Камітэту па еўрапейскіх справах
Ярамір Шеэціна, чалец Сената Парламента Чэшскай рэспублікі, член камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы
Пётр Брацкі, чалец парламента, сябра камітэта па еўрапейскіх справах, старшыня Пастаяннай дэлегацыі парламенцкага сходу АБСЕ
Ян Румл, прэзідэнт “Грамадзянскай Беларусі”, былы міністр унутраных спраў і віцэ-прэзідэнт Сената Парламента Чэшскай рэспублікі
Ігар Блажэвіч, дырэктар чэшскага аддзялення арганізацыі “Правы чалавека і Дэмакратыя”, арганізатар фестывалю “One World Film Festival”, сябра “Грамадзянскай Беларусі”
Сірыл Свобада, міністр заканадаўства Чэхіі, былы міністр замежных справаў Чэхіі
Еўрарадыё прапануе некаторыя вытрымкі з дакумента, а таксама тры сцэнары магчымых будучых адносін паміж нашай краінай і краінамі Шэнгенскай дамовы.
“Паводле апытанняў NISEPI, толькі 26 % беларускіх грамадзян наведвалі краіны ЕС, уключаючы краіны Балтыі і Польшчу, і 60 % з іх ні разу не сустракалі замежных грамадзян за мінулыя тры гады. Такім чынам, атрымліваецца, што агульная колькасць беларусаў, якія наведалі ЕС, вызначана ніжэй чым 5 % ад усяго насельніцтва Беларусі.
Чэшскія палітыкі упэўнены, што ЕС павінен прыняць неадкладныя меры да дапамогі і лібералізацыі працэдур атрымання візы для беларускіх грамадзян. “Толькі такое дзеянне можа дапамагчы выконваць галоўную мэту палітыкі ЕС да Беларусі, якая павінна спрасціць і ўзмацніць кантакты паміж грамадзянамі і далей дэмакратызаваць гэтую краіну”, - гаворыцца ў дакуменце.
НЕКАЛЬКІ ВАРЫЯНТАЎ, ЯКІЯ ПРАПАНУЮЦЦА ЕС ДЛЯ ВЫРАШЭННЯ АЗНАЧАНЫХ ПРАБЛЕМ
Сцэнар 1, які ажыццяўляецца на гэты момант, з'яўляецца найменш жаданым: ЕС сцвярджае, што прыкладае ўсе намаганні, каб падтрымаць дэмакратызацыю і спрасціць кантакты паміж грамадзянамі, але ў той жа час абмяжоўвае гэтыя кантакты, павялічваючы кошт візы да 60 €. Таксама Ес дае зразумець, што ніякая дапамога ў візавым пытанні не будзе магчымая, пакуль Беларусь не стане дэмакратычнай краінай.