Гавел, Валенса, Кваснеўскі просяць ЕС знізіць беларусам кошт шэнгенскіх віз
Былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валенса і Аляксандар Кваснеўскі падтрымалі ініцыятыву экс-кіраўніка Чэхіі Вацлава Гавела і заклікалі Еўрасаюз знізіць кошт шэнгенскіх віз для беларусаў з 60 да 35 еўра.
Нагадаем, у сярэдзіне снежня мінулага года Еўрарадыё паведамляла пра тое, што чэшскія палітыкі на чале з былым прэзідэнтам краіны звярнуліся да аб’яднанай Еўропы з трыма сцэнарамі пабудовы адносін з Мінскам і прапановай панізіць кошт Шэнгена для беларусаў. Цяпер да ініцыятывы Гавела далучыліся і былыя кіраўнікі Польшчы.
Як падкрэсліваецца ў дакуменце, свабода ў перасячэнні мяжы дапаможа працэсу дэмакратызацыі Беларусі.
“ЕС дэкларуе падтрымку дэмакратызацыі і спрыянне кантактам між людзьмі, але цяпер абмяжоўвае гэтыя кантакты, павялічваючы кошты на візы”, — напісана ў дакуменце.
Беларусы да пашырэння межаў шэнгенскай зоны перасякалі заходнюю мяжу на падставе таннай візы — у Польшчу і Літву віза каштавала 5 еўра, у Чэхію – 14, а латышская была бясплатнай. Пасля 21 снежня віза ў Еўропу каштуе 60 еўра.
Расія і Украіна ў межах палітыкі добрасуседства падпісалі з ЕС дамову пра больш танныя візы. Беларусь такой дамовы не мае. Прэзідэнты нагадалі, што на пачатку 90-х менавіта магчымасць свабодна перасякаць мяжу дапамагла дэмакратычным працэсам і рынкавай эканоміцы ў Чэхіі, Польшчы і Венгрыі.