Гайдукевіч пераабраны лідэрам ЛДП, ён будзе зноў балатавацца ў прэзідэнты

23 лютага дэлегаты XI з'езда Ліберальна-дэмакратычнай партыі аднагалосна падтрымалі лідэра партыі Сяргея Гайдукевіча ў якасці патэнцыйнага кандыдата на ўдзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах.
Гайдукевіч выказаў меркаванне, што выбары пройдуць не ў 2011-м, а ў канцы 2010 года. Дэлегаты з'езду зацвердзілі папярэдні спіс сваіх вылучэнцаў на сёлетнія парламенцкія выбары. У яго ўключаны 59 чалавек. Сярод іх Гайдукевіч, яго намеснікі, дырэктар тэатра "Хрыстафор" Яўген Крыжаноўскі. Для яго гэта першы вопыт удзелу ў парламенцкіх выбарах.

Удзельнікі з'езду прагаласавалі за пераабранне Гайдукевіча старшынёй партыі на чарговы тэрмін, прынялі змяненні ў статут. Найбольш актыўныя члены ЛДП былі ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі значкамі з партыйнай сімволікай у выглядзе арла.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі