Гайдукевіч стаў лідэрам беларускай апазіцыі
18 траўня ў Варшаве прайшло заключнае пасяджэнне трохдзённага семінара, арганізаванага АБСЕ/БДІПЧ. З беларускага боку ў семінары ўзяў удзел спецпрадстаўнік міністра замежных спраў па сувязях з Еўрасаюзам, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Сяргей Гайдукевіч.
Як адзначыў у сваім выступе прадстаўнік пастаяннай дэлегацыі ЗША ў АБСЕ Тэд Контэк, Гайдукевіч спрабаваў заблытаць шматлікія замежныя дэлегацыі, прадстаўляючыся ад імя кіраўніка апазіцыйнай партыі і тым больш лідэра беларускай апазіцыі.
Таксма, па словах Контэка, выказванні Гайдукевіча не вартыя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на мерапрыемствах АБСЕ. Сам лідэр ЛДПБ адсутнічаў на семінары ў апошні дзень. Яго замянілі супрацоўнікі беларускай амбасады.
Прэс-служба АГП